Гномы: 🇵🇱 Польшча, Вроцлаў - Гном "Праграміст Капгемініуш"

Вроцлаўскія гномы

ГНОМ “Праграміст Капгемініуш”

Гном “Праграміст Капгемініуш” ведае свет кодаў і прыкладанняў, у яго ёсць ноўтбук і працоўнае месца каля гістарычнай Рынкавай плошчы.
Гном “Праграміст Капгемініуш” кожны дзень ходзіць на працу і ўносіць свой уклад у развіццё сучасных інфармацыйных тэхналогій для таго каб гномы Вроцлава не губляліся ў сучасным свеце, які развіваецца, і маглі лёгка выкарыстоўваць дасягненні тэхналогій у сваім паўсядзённым жыцці.

Існуе легенда: калі закрануць правую руку Гнома “Праграміст Капгемініуш”, то поспех будзе спадарожнічаць на працягу ўсяго жыцця.

Гном “Праграміст Капгемініуш” вельмі папулярны сярод праграмістаў, пра гэта сведчаць зацёртасці на руцэ, шапцы, абутку, ноўтбуку і нават на кубку.

Гномы: :poland: Польшча, Вроцлаў - Гномы “Банкаматыкі”

TravelBlogTTM

9 Likes

@Tatsiana_T
Die hübschen Zwerge, sehenswert :heart_eyes:

1 Like

@Annaelisa

Яны не проста сімпатычныя, а яшчэ і выконваюць жаданні, бо яны ахутаны легендамі і міфамі!

1 Like

@Tatsiana_T
Mir gefallen die Zwerge sehr gut :blush:

1 Like

@Annaelisa

Мне таксама яны вельмі падабаюцца, а яшчэ іх вельмі складана знайсці сярод вялізных славутасцяў і вялікай колькасці турыстаў і жыхароў Вроцлава.

1 Like