@ErmesT
@YuliiaZa
Дзякуй што паведамілі аб тым што лічыльнік праглядаў фатаграфій знік не толькі ў мяне.
Пра Мемарыял “Туфлі на набярэжнай Дуная” ў папярэднім пасце магчыма я складана напісала, паспрабую гэта зрабіць прасцей.
Калі вы захочаце размясціць водгук на Google Maps аб Мемарыяле “Туфлі на набярэжнай Дуная”, то вам Google Maps яго размесціць, а мне не, таму што я з’яўляюся грамадзянкай Беларусі і мне забаронена размяшчаць такую інфармацыю па ўсім свеце. Я як і абяцала вышлю вам скрыншот калі наладзіцца праца
Google Maps.
Google Maps увёў абмежаванні для тэрыторыі Беларусі ў 2020 годзе, у 2022 - поўную забарону, у пачатку 2023 года мне ўдалося размясціць інфармацыю аб Дрэздэне, Друскінінкай і Нарве, бліжэй да лета я пачала размяшчаць толькі фатаграфіі пра Беларусь і восенню пачала публікаваць водгукі і фатаграфіі пра Беларусь, але атрымоўваецца апублікаваць не ўсё, што та адхіляецца, у некаторых выпадках з’яўляецца магчымасць скарыстацца “апеляцыяй”, а ў некаторых - няма кнопкі “апеляцыя”, што з’яўляецца строгай забаронай на публікацыю.
На сегодняшний день не работают для меня по всему миру: “Даданні месца”; “Даданне дарогі”.
Скриншот на русском языке
У меня так же не работают функции:
“Отметки на фотографиях - 3 балла за отметку”. У меня подписаны все фотографии или необходимо делать надпись на самой фотографии?.
!Хотелось бы получить разъяснения по данной функции!;
“Ответы” - удаётся ответить только через VPN и то не всегда.
У сувязі з вышэй пералічаным мясцовыя эксперты пакідаюць Google Maps і пераходзяць на Яндэкс. Яндэкс прапануе для мясцовых экспертаў шмат узроўняў, тэм і значкоў, а галоўнае магчымасць апублікаваць інфармацыю і фатаграфію першым.
Калі пагугліць водгукі ў Google Maps на тэрыторыі Беларусі, то апынуцца што яны датаваныя - “4 гады таму” і на жаль іх вельмі шмат. Каму цікава чытаць водгукі чатырохгадовай даўніны? Таму карыстачы пачынаюць пераходзіць на Яндэкс дзе можна азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй на рускай мове. Акрамя гэтага ў нас ідзе прывязка да карт іншых прыкладанняў - Яндэкс-таксі, Яндэкс-пошта і інш. І зараз магчыма будуць уведзены абмежаванні па выкарыстанні Google Maps з боку дзяржавы, хаця яны самі па сабе страчваюць сваю актуальнасць на тэрыторыі Беларусі.
І на рахунак публікацыі матэрыялаў і фатаграфій па тэме “Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту - 27 студзеня” - я мабыць пакуль устрымаюся, у нас гэтая тэма пад забаронай.
Я яшчэ адказала не на ўсе пытанні дыскусіі, таму працягнем.
Дзякуй за каментар, парады і падтрымку.
З павагай,
@Tatsiana_T