Святы i традыцыi: 🇧🇾 Беларусь, Мінск - Каляды і Новы год

З Калядамі і надыходзячым Новым 2024 годам!

Дзве святочна ўпрыгожаныя ёлкі ў адным месцы - адна на зямлі, а другая пад зямлёй.

Святочна ўпрыгожаная ёлка ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”.

Святочна ўпрыгожаная ёлка на плошчы Незалежнасці.

Святы i традыцыi: :poland: ПОЛЬШЧА, Варшава - Каляды і Новы год

18 Likes

@Tatsiana_T

Ich liebe so farbenfrohe Bilder die großen Kugeln runden das Bild der Weihnachtsbäume ab

1 Like

@Annaelisa

Дзякуй за водгук.

Шары сапраўды вельмі прыгожыя, пры гэтым яны яшчэ і вельмі вялікія. Ёлка вышынёй у тры паверхі гандлёвага цэнтра вельмі прыгожа ўпрыгожана. Увайшоўшы ў гандлёвы цэнтр трапляеш у святочную казку.

1 Like

Hello @Tatsiana_T , thank you for sharing. Are these very effective and beautiful photos yours? If so, I would like to know which camera you used to take these photos. Your country is one of the countries I want to visit because I know that the people are very friendly and smiling. I hope I will have the chance to visit one day.

1 Like

@Gezendunyali

Дзякуй за ваш водгук і падтрымку.

Населеныя пункты Беларусі былі моцна разбураны падчас Другой сусветнай вайны, уся краіна ляжала ў руінах. Сёння ў Беларусі адрэстаўравана мноства аб’ектаў гісторыі і культуры, некалькі аб’ектаў уключаны ў спіс ЮНЕСКА, пастаянна будуюцца сучасныя аб’екты. Нашым гасцям вельмі падабаецца сталіца краіны Мінск - мноства славутасцяў, шырокія праспекты і асабліва “сталінскі ампір”.

Беларусы вельмі гасцінныя, прыязныя і самае галоўнае талерантныя.

У Беларусі не прынята хадзіць па вуліцах з фотаапаратам, таму ўсе фатаграфіі я раблю на смартфон Redmi Note 8T: 48 Мп HD; чатыры AI-камеры; Qualcomm Snapdragon 665; звышшырокавугольная камера з кутом агляду 120 ° і функцыяй карэкцыі скажэнняў; стабілізацыя здымкі ў начным рэжыме; партрэтны рэжым; панарама і шмат іншых функцый. Далее яны загружаюцца ў Google photo і я апрацоўваю фатаграфіі пры дапамозе прыкладанняў, магчыма недзе нават залішне, але мне хацелася б каб мае фатаграфіі былі падобныя на паштоўкі.

У такіх месцах як Гандлёвы цэнтр Сталіца складана зрабіць дрэнныя фатаграфіі - бо гэта сапраўды вельмі прыгожа - вельмі вялікія рознакаляровыя шары і ёлка вышынёй у тры паверхі гандлёвага цэнтра вельмі прыгожа ўпрыгожаная і мігатлівая рознакаляровымі агнямі, і гэта ўсё пад зямлёй, а над ёй на зямлі яшчэ адна прыгажуня - рэдкі выпадак, ці не праўда?!

Калі прыедзеце ў Беларусь буду радая з Вамі сустрэцца!

2 Likes

Thank you very much for your reply @Tatsiana_T . I had many friends from Belarus, especially those who came to the south of Turkey, to cities such as Antalya and Alanya, with whom I made friends. They were all very cute and friendly people. I hope I can visit your country and meet you too. :blush: :pray:t2:

1 Like

Que espectaculares imágenes, felices fiestas y prospero año

1 Like

@Gezendunyali

У беларусаў Турцыя, а асабліва Анталія, адно з самых папулярных месцаў для адпачынку. Я не з’яўляюся прыхільнікам пляжнага адпачынку, мне хацелася б убачыць больш краін і славутасцяў, пазнаёміцца з іх гісторыяй і культурай. У 2019 годзе ў мяне была запланаваная паездка ў Стамбул, у горад з узрушаючай гісторыка-культурнай спадчынай, размешчанай на берагах праліва Басфор, які падзяляе Еўропу і Азію, паміж Мармуровым і Чорным морамі і дзе пражываюць звыш 15 млн чалавек. У Беларусі пражывае - 9 млн чалавек, а ў Менску - 2 млн чалавек. Але пачаўся COVID і ўсе вандраванні прыпыніліся…

1 Like

@Carlos23_1

Дзякуй за водгук і віншаванні!

Удачы, шанцаванні, пазітыву заўсёды і ўсюды!!!