З надыходзячымі Калядамі і Новым 2024 годам!
Святочна ўпрыгожаная ёлка і Каралеўскі замак. Будынак, узведзены ў стылі барока і класіцызму, першапачаткова рэзідэнцыя мазавецкіх князёў, помнік нацыянальнай культуры Польшчы.
Катанне на каньках і глінтвейн - папулярны трэнд святкавання Каляд і Новага года.
Легенда абвяшчае, што глінтвейн першымі прыдумалі Старажытныя рымляне, прыкладна ў II стагоддзі. Яны разагравалі рэшткі віна, і грэліся такім напоем у халодную пару года. Пасля яны распаўсюдзілі яго на заваяваныя еўрапейскія тэрыторыі.
Нараджэнне фігурнага катання як віду спорту звязваюць з часам калі канькі пачалі вырабляць з жалеза, а не з косці. Па дадзеных даследаванняў, упершыню гэта адбылося ў Галандыі, у XII-XIV стагоддзі. Першапачаткова фігурнае катанне ўяўляла сабой спаборніцтва па майстэрстве вычэрчваць на лёдзе разнастайныя фігуры, захоўваючы пры гэтым прыгожую позу. Першыя клубы аматараў фігурнага катання з’явіліся ў XVIII стагоддзі ў Брытанскай імперыі ў Эдынбургу (1742 год).


