Жанравая гарадская скульптура “Муза оперы”
Цудоўная бронзавая жанравая гарадская скульптура “Муза оперы” ўстаноўлена ў 2008 годзе на “Алеі оперы” ў парку “Траецкая гара” ля “Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі”. Аўтар гэтай грацыёзнай, з аголенымі плячыма і ў карункавай сукенцы прыгажуні - беларускі скульптар, мастак і графік Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў, а для выявы пазіравала яго мама.
На здзіўленне, жанравая гарадская скульптура “Муза оперы” не ахутана легендамі і міфамі, але затое з’яўляецца супер папулярнай фотазонай у аматараў оперы і балета аб чым сведчаць вытаптаныя хмызнякі з жывой загарадзі і сцежка вядучая прама да скульптуры.
Скульптуры:
Беларусь, Брэст - Жанравая гарадская скульптура “Дворнік з сабакам”
