Ратуша ў Магілёве
Магілёў атрымаў магдэбургскае права 28 студзеня 1577 года і ў 1578 годзе была заснавана Ратуша, якая шмат разоў гарэла, моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны, была ўзарвана ў 1957 годзе і адноўлена ў 2008 годзе ў стылі неакласіцызму. Вышыня Ратушы - 46 метраў.
У Ратушы размешчаны “Музей гісторыі Магілёва”. У гістарычных інтэр’ерах Ратушы за асобную плату можна праводзіць крэатыўныя фотасесіі.
У цёплы час года можна наведаць назіральную пляцоўку і атрымаць асалоду ад узрушаючых панарамных відаў: гістарычнага цэнтра Магілёва; будынка акруговага суда 1778 года, ў якім размешчаны “Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р.Раманава”; вялізнай плошчы “Славы” на якой устаноўлены манумент “Змагарам за Савецкую ўладу”; архітэктурнага комплексу праваслаўнага жаночага “Свята-Мікольскага манастыра” XVII стагоддзя, які можна разгледзець пры дапамозе тэлескопа; рэкі Дняпро ў выглядзе “падковы” і абавязкова загадаць жаданне, бо “падкова” прыносіць шчасце і поспех!