Ратушы: 🇨🇿 Чэхія, Локет

Ратуша ў Локеце

Адметнай рысай гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, і своеасаблівым сімвалам гарадской свабоды з’яўлялася ратуша. Ратуша - орган гарадскога (пасадскага) кіравання і самакіравання; назва будынка, дзе гэты орган засядае.

Ратуша пабудавана ў раннім барочным стылі, знаходзіцца ў паўднёвай частцы плошчы. Яе ўзвялі па праекце Абрагама Лойтнера, будоўлю завяршылі ў 1696 годзе. Ніжэй галоўнага карніза над уваходам змешчаны каменны герб горада з ранейшага, у XVII стагоддзі ўжо трухлявага будынка Ратушы. На гэтым гербе намалявана рыцарская браніраваная рука з мячом - сімвал каралеўскага горада і чэшскі леў з сімвалічным ключом да каралеўства чэшскага. На першым паверсе Ратушы захаваны скляпенні з ранняга барока. Вокны ўпрыгожваюць рашоткі 1686 года працы І.І. Шумана, локецкага слесара. Сёння ў Ратушы знаходзіцца муніцыпалітэт і бібліятэка.

Ратушы: :poland: Польшча, Беласток

17 Likes

@Tatsiana_T

Interessanter Artikel und das Rathaus sieht sehr gut aus. Wie kommt es dass die umgebenden Gebäude so schräg stehend aussehen

1 Like

@Annaelisa

Ратуша знаходзіцца на авальнай плошчы, дарога ідзе ў гару. Будынкі на плошчы размешчаны не сіметрычна. Без спецыяльнага абсталявання сфатаграфаваць інакш не атрымаецца.

1 Like

@Tatsiana_T

Danke für die Erklärung

1 Like