Помнік Паўлю Керасу
Помнік знакамітаму эстонскаму шахматысту і міжнароднаму гросмайстру Паўлю Керэсу (1916-1975) устаноўлены ў скверы на вуліцы Пушкіна і Пятроўскай плошчы. У 1939 годзе каманда шахматыстаў з Эстоніі, членам якой быў Паўль Керэс, заваявала бронзавыя медалі на шахматнай алімпіядзе ў Буэнас-Айрэсе. Пазней ён стаў заслужаным майстрам спорту і трохразовым шахматным чэмпіёнам СССР. Паўль Керэс 7 разоў уваходзіў у склад савецкіх каманд, якія выйгралі шахматныя алімпіяды. Аўтарам помніка з’яўляецца вядомы эстонскі скульптар Айвар Сімсан. Помнік устаноўлены 07.01.2016 у дзень стогадовага юбілею Паўля Керэса на грошы мясцовага прадпрымальніка-мецэната. На шахматным стале ўзноўлена апошняя шахматная партыя гросмайстра.
13 Likes
@Tatsiana_T
Mich begeistern solche Darstellungen immer
1 Like
@Annaelisa
Дзякуй за адказ.
Гэта ўнікальны помнік, бо ў кожнага ёсць магчымасць сесці за адзін стол з сусветна вядомым шахматыстам.
1 Like
** @Tatsiana_T **que interesante, desconocía este personaje, me encanta el monumento. Quién fué el adversario de su última partida?
1 Like
@HUMBERTO_V
На мануменце - фрагмент шахматнай партыі Паўля Керэса супраць Уолтара Браўна, гэта яго апошні ў жыцці турнір, які адбыўся ў Канадзе ў 1975 годзе. Эстонскі гросмайстар апошнюю партыю ў сваім жыцці выйграў.
1 Like
Zanimljiva priča @Tatsiana_T
Spomenik je zaista jedinstveni i posebni. Jako mi se sviđa…

1 Like
@renata1
Дзякуй за водгук.
Помнік сапраўды вельмі цікавы. Карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Побач знаходзіцца інфармацыйна-турыстычны цэнтр “I”.
@Tatsiana_T muchas gracias!
1 Like