Драўляная архітэктура: 🇧🇾 ‌Беларусь, Воўпа - Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

У 1474 годзе ў Воўпе заснаваны каталіцкі прыход і пабудаваны драўляны Касцёл св. Яна Хрысціцеля

У 1773 годзе на месцы ранейшага быў узведзены новы драўляны Храм.

Галоўны алтар першай паловы XVII стагоддзя быў перанесены са старога касцёла ў новы.

У Касцёле св. Яна Хрысціцеля знаходзіцца выява “Уручэнне Ружанца Дзевай Марыяй св. Дамінікану” XIX стагоддзя.

У 1889 годзе ў Касцёле св. Яна Хрысціцеля прайшла рэстаўрацыя.

Касцёл св. Яна Хрысціцеля з’яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі драўлянага дойлідства з элементамі барока.

На тэрыторыі Касцёла св. Яна Хрысціцеля знаходзіцца Званіца 1858 года.

Драўляная архітэктура: :belarus: ‌Беларусь, Камянюкі - Маёнтак беларускага Дзеда Мароза

6 Likes

Eine schöne Kirche mit guter Erklärung, besonders gefallen hat mir der Altar samt Gestaltung @Tatsiana_T

1 Like

@Annaelisa

Дзякуй за водгук.

Алтар сапраўды вельмі прыгожы, захаваўся з першай паловы XVII стагоддзя. Гэта вельмі рэдкая гісторыка-культурная каштоўнасць з улікам таго, што ён драўляны.

2 Likes