З надыходзячымі Калядамі і Новым 2024 годам!
Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс “Лагойск”
Урачыстае адкрыццё гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу “Лагойск” адбылося 24 студзеня 2004 года.
У комплексе: чатыры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці, абсталяваны кресельной ліннай дарогай; вучэбная траса працягласцю 120 м з перападам вышынь 11 м, абсталявана бугельным пад’ёмнікам; пяць трас для бегавых лыж і біятлону агульнай працягласцю 13 км з сумарным перападам вышынь 50 метраў і стрэльбішчам на 14 мішэных установак.
У вячэрні час трасы асвятляюцца, маецца сістэма штучнага аснежвання, схілы трас раўняюцца ратраком.
У комплексе функцыянуюць: гасцініца; гасцявыя домікі; рэстаран “Гасцявы Маёнтак”; кафэ; пункт пракату гарналыжнага рыштунку; медпункт; крытыя тэнісныя корты; міні-футбольнае поле; лыжаролерная траса; пейнтбол; верхавая язда.
Круглы год праводзяцца карпаратыўныя мерапрыемствы для арганізацый і кампаній. Кожны год стала традыцыйным правядзенне фестываляў: “КУБАК ПІВА”, “БАЙК-СЛЁТ”, “БІТЛЗ-НАЗАЎСЁДЫ”.
Кожны зімовы сезон праводзяцца начныя катанні, масавыя святы “КАЛЯДЫ”, “МАСЛЯНIЦА”, спаборніцтвы па горных лыжах і сноўбордзе.
Правядзенне начных катанняў стала візітнай карткай зімовага сезона.
Аб’екты спорту і відовішч:
Італія, Верона - Арэна-дзі-Верона






