Старамесцкі мост
Старамесцкі мост звязвае Згажэлец з Гёрліцам, з яго адкрываюцца вельмі прыгожыя віды на абодва гарады.
Зімой 1945 года нямецкія войскі, якія імкліва адыходзялi, падарвалі масты праз рэкі Нейсе і Одра, каб стрымаць надыходзячую Чырвоную армію, тым самым вызначылі будучую мяжу паміж ГДР і Польшчы, страціўшы не толькі значныя тэрыторыі на ўсход, але і “разрэзаўшы” напалову гарады Гёрліц, Губен, Франкфурт-на-Одэры і Кюстрын.
Па выніках Ялцінскай канферэнцыі мяжа Польшчы прайшла па рацэ, у выніку чаго ўсё што было па правым беразе стала польскім. Менавіта такі лёс напаткаў старажытны Гёрліц, чыя ўсходняя частка атрымала назву Згажэлец у складзе Польшчы.
З 1945 па 2007 год рэчка Нейсе з’яўлялася ахоўнай мяжой. 21 снежня 2007 года Польшча ўвайшла ў Шэнгенскую зону і зараз горад тэхнічна ўз’яднаўся.


