Фантаны: 🇱🇹 Літва, Друскінінкай - Музычны каляровы фантан

Музычны каляровы фантан

Музычны каляровы фантан абсталяваны ў 2011 годзе і дзейнічае з ранняй вясны да першых замаразкаў з 10.00 да 23.00 гадзін.

Кожную гадзіну выконваецца адзін твор са спіса, у якім больш за 100 мелодый.

Шоу танцуючых каляровых фантанаў - захапляльнае відовішча! Музычны каляровы фантан аб’яднаў у сабе дзве традыцыі мінулага. У XIX - першай палове ХХ стагоддзяў у парку стала гучала музыка. Публіку ля вады забаўлялі аркестры з Вільні, Гродна, Варшавы, Берліна, а ў 1954 годзе на тым жа месцы быў устаноўлены фантан са скульптурамі.

Сёння фантан- гэта музычная, водная і каляровая тэрапія, якая гарантуе добрае самаадчуванне і настрой.

TravelBlogTTM

14 Likes

@Tatsiana_T

Ich liebe so etwas :+1:

1 Like

This place looks so amazing @Tatsiana_T

Great photos :+1:

1 Like