Сталінскі ампір: 🇧🇾 Беларусь, Мінск - Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў

Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў

Сталінскі ампір або манументальны класіцызм - папулярны архітэктурны напрамак у 1930-1950 гадах. Сталінскі ампір злучыў у сабе элементы барока, ампіру эпохі Напалеона, позняга класіцызму, ар-дэка і неаготыкі. Будынкі ўпрыгожвалі скульптурамі працоўных і сялян, мазаікамі з патрыятычнымі сюжэтамі, выявамі сярпа і молата. У афармленні фасадаў і ўнутраных памяшканняў выкарыстоўвалі мармур, бронзу, граніт.

Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў пабудаваны ў стылі сталінскага ампіру па праекце рускага архітэктара Уладзіміра Аляксеевіча Яршова у 1949 годзе на месцы драўлянага “дома Баршчу” у якім размяшчаліся кантора аб’яў са сваім друкаваным органам і кантроль Лібава-Роменскай чыгункі, адкрыццё адбылося 3 ліпеня 1956 года. На фасадзе будынка ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя - дзяўчына са скрыпкай, хлопчык з глобусам, рабочы, сялянка, спартсменка і вучоны. Аўтары - беларускія скульптары Сяргей Іванавіч Селіханаў, Аляксей Канстанцінавіч Глебаў, Віктар Барысавіч Папоў.

На першым паверсе Палаца культуры прафсаюзаў размешчаны калонная зала і тэатр, сцены залаў упрыгожаны ляпнінай. У 2005 годзе была адкрыта новая харэаграфічная зала, абсталяваная станкамі і люстраной сцяной.

TravelBlogTTM

14 Likes

@Tatsiana_T

Sehr informativ und interessant

1 Like
Дзякуй  @Annaelisa  за водгук
1 Like