Аб'екты рэлігіі: 🇧🇾 ‌Беларусь, Зембін - Храм святога Міхаiла Арханёла

З Калядамі і надыходзячым Новым 2024 годам!

Храм святога Міхаiла Арханёла

Храм Святога Міхаiла Арханёла ўзведзены ў 1908 годзе, адноўлены ў 2014 годзе ў рэтраспектыўна-рускім стылі - багаты вонкавы дэкор, які ўключае ў сябе арматурныя паяскі, какошнікі і некаторыя іншыя архітэктурныя элементы, характэрныя для дадзенага кірунку.

Падчас Другой сусветнай вайны ў Зембіне размяшчаўся гарнізон немцаў, якія прыстасавалі будынак і прылеглую тэрыторыю пад абарончы пункт.

У 1944 годзе падчас вызвалення Зембін быў моцна разбураны, хаця сцены Храма Святога Міхаiла Арханёла пацярпелі нязначна.

Пасля вайны Храм Святога Міхаiла Арханёла выкарыстоўваўся ў якасці малатарні і склада для сельгаспрадукцыі.

У 1965 годзе падчас здымкі фільма “Пераклічка” рэжысёра Данііла Храбровіцкага былі нанесеныя чарговыя страты будынку.

У адпаведнасці са сцэнарам танк павінен быў праламаць алтарную сцяну, але цагляны мур не паддаўся танку.

Сцяна была ўзарвана, і замест яе выкарыстоўвалі бутафорскую цэглу.

Толькі пасля гэтага кадры фільма былі зняты.

16 лістапада 2014 года адбылося асвячэнне храма, у дар храму была паднесена ікона Божай Маці “Усецарыца”.

Аб’екты рэлігіі: :estonia: Эстонія, Талін - Царква Каарлі

TravelBlogTTM

11 Likes

@Tatsiana_T

Wieder sehr schöne Bilder und die Kirche gefällt mir gut

1 Like

@Annaelisa

Дзякуй за водгук.

Шматпакутны Храм святога Міхала Арханёла радуе сваім вельмі прыгожым знешнім выглядам і ўнутраным убраннем прыхаджан і турыстаў.

1 Like

Thank you @Tatsiana_T for this incredible story. How can you not get angry and bitter when observing so much destruction and humiliation of a church that just spread peace and joy.

Happy that the house of God is well restored after all. I would be delighted to read more of your very creative and informative stories. Thank you again :heart: !

3 Likes

@Red_Camel

Дзякуй за водгук.

Дзякуй за цікавасць да гісторыі і неабыякавыя адносіны да шматпакутных аб’ектаў рэлігіі.

1 Like