Венецыянскі карнавал
Першы Венецыянскі карнавал прайшоў у 1162 годзе, у 1296 годзе карнавал быў аб’яўлены дзяржаўным святам і праводзіўся штогод.
У XVIII стагоддзі Венецыянскі карнавал прыйшоў у заняпад і быў амаль забыты на працягу многіх гадоў, адрадзіўся Венецыянскі карнавал у 1979 годзе і праводзіцца кожны год.
Дата правядзення карнавалу і яго тэма мяняюцца кожны год.
Час правядзення карнавалу залежыць ад дня, у які будзе праходзіць свята Вялікадня.
На працягу адзінаццаці дзён на вуліцах Венецыі выступаюць вулічныя музыканты, артысты тэатра і цырка, праводзяцца конкурсы.
Галоўныя падзеі Венецыянскага карнавалу — “Шэсце Марый”, “Каранацыя Марыі”, “Палёт Анёла”, парад гандальёраў і карнавальныя балі.
Сканчаецца карнавал у “Тоўсты аўторак” пасля якога надыходзіць “Папялец” і пачынаецца саракадзённы пост перад Вялікаднем.
Гэтымі днямі на вуліцах Венецыі шмат людзей у карнавальных касцюмах і масках, касцюмы прыдумляюць самі або бяруць у арэнду.
Турысты купляюць маскі і становяцца ўдзельнікамі карнавалу.
Існуе некалькі відаў традыцыйных венецыянскіх масак:
Баўта - белая маска, якая закрывае ўвесь твар. Маска насілася звычайна з чорным плашчом. Маску выкарыстоўвалі як мужчыны, так і жанчыны.
Каламбіна - упрыгожаная пёрамі жаночая маска (паўмаска).
Моретта - жаночая маска з чорнага аксаміту авальнай формы. Маска трымалася ротам (за спецыяльна прызначаную для гэтага дэталь). Жанчына ў такой масцы не магла казаць.
Кот (Gatto) - маска з выявай коткі.
Доктар (Доктар Чумы, Medico della Peste). Раней такую маску насілі толькі дактары падчас чумы.
Найбольшая колькасць падзей карнавалу праводзяцца ў цэнтры горада, на плошчы Санкт-Марка і бліжэйшых вуліцах.
Частка мерапрыемстваў праводзіцца ў іншых частках горада, у тым ліку і ў мацерыковай частцы Венецыі - Местры.
Парад гандальераў праводзіцца на Гранд-канале.
Карнавал у Венецыі ў 2024 годзе праходзіць з 27 студзеня па 13 лютага.
Святы i традыцыi:
Беларусь, Лагойск - Вадохрышчанскія купанні




















