Святы i традыцыi: 🇧🇾 Беларусь, Лагойск - Вадохрышчанскія купанні

Вадохрышчанскія купанні

19 студзеня Праваслаўная Царква адзначае вялікае дванадзесятае свята Вадохрышча. Сваю другую назву – Богаяўленне – свята атрымала таму, што падчас хрышчэння Ісуса ў рацэ Іардан да яго сышоў Святы Дух.

З 19 студзеня і на працягу ўсяго тыдня забаранялася мыць бялізну ў рацэ: у лёдзе на Вадохрышча выразалі палонкі, звычайна ў форме крыжа, у якія акуналіся вернікі. Святую ваду, набраную на Вадохрышча, захоўвалі ўвесь год: ёй акраплялі хату і пілі падчас хвароб або жыццёвых выпрабаванняў.

У Вадохрышчанскую ноч уся вада становіцца гаючай, людзі запасіліся вадой з рэк або асвячалі царкоўную ваду і захоўвалі яе ўвесь год.

Калі на Вадохрышча цёпла і сонечна, такое надвор’е будзе трымацца яшчэ некалькі тыдняў.

У гэты дзень незамужнія дзяўчаты апошні раз варажылі: выходзілі за вароты, каб убачыць першага сустрэчнага. Стары быў не да дабра, а вось малады хлопец - да замужжа.

Адно з папулярных месцаў вадохрышчанскіх купанняў - Крыніца свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Лагойску.

Крыніца свяціцеля Мікалая Цудатворца - гэта святая крыніца і дзве купелі, знаходзяцца ля падножжа ўзгорка, на якой стаіць Царква святога Мікалая і каля ракі Гайна. Крыніца асвечана ў імя Мікалая Цудатворца мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у 2005 годзе.

Над крыніцай пабудаваны падстрэшак, а сама крыніца абкладзена каменем.

Унутры купелі стаяць лавачка і вешалка, дзе можна распрануцца. У купель вядзе лесвічка з поручнямі. Традыцыйна людзі ў купелі акунаюцца тройчы, пры гэтым кожны раз перахрысціўшыся. Выйшаўшы з купелі, таксама хрысцяцца і прамаўляюць падзяку Богу.

Пра Крыніцу свяціцеля Мікалая Цудатворца ходзяць легенды. Пасля выпітай вады ці акунанні ў хрысцільні вылечваюцца ад шматлікіх хвароб, вядома, усё залежыць не ад колькасці выпітай вады ці лікі акунанняў. Святая крыніца можа дапамагчы, калі чалавек з верай падыходзіць да акунання ці выпівання вады.

За воднымі працэдурамі назіраюць ратавальнікі і дзяжурная брыгада “хуткай дапамогі”. Паблізу месцаў вадохрышчанскіх купанняў арганізаваны гандлёвыя рады з гарачай гарбатай і блінамі, а таксама прапануюць ёмістасці для святой вады, цёплыя ручнікі і нават валёнкі.

Святы i традыцыi: :belarus: Беларусь, Мінск - Новы год Гандлёва-забаўляльны цэнтр Dana Mall

14 Likes

@Tatsiana_T sehr interessant und mit den Bildern gut dargestellt.

Bei der Kälte sind diese Rituale aber eine Herausforderung

2 Likes

Really interesting article, dear fellow LG @Tatsiana_T ,

Nicely started…interestingly presented.

The photos are very appealing and very contextual.

Thanks for sharing these details…

:handshake: :heart:

2 Likes

@Annaelisa

Дзякуй за водгук і падтрымку.

На Вадохрышчанскія купанні ў Беларусі заўсёды ўстанаўліваюцца маразы, нават калі ўвесь месяц было каля 0° і называюцца - Вадохрышчанскія маразы. Гэты год не стаў выключэннем: 19 студзеня тэрмометр паказваў -10 °. Калі быццам мароз сапраўды адчувае людзей! Але не падрыхтаваныя людзі не акунаюцца ў ледзяную палонку, гэта небяспечна для здароўя, а рыхтуюцца да гэтай падзеі паступовым гартаваннем пад халодным душам.

2 Likes

@TravellerG

Дзякуй за водгук і праяўленую цікавасць да посту, а таксама за высокую ацэнку фатаграфій і інфармацыйнага матэрыялу.

1 Like

“… unprepared people do not plunge into an ice bath, it is dangerous for health, but prepare for this event by gradually hardening under a cold shower…”

Oh…that is really an interesting point - hardening under cold shower! It’s all new for us - Mediterraneans…

Thanks for sharing this info, fellow LG @Tatsiana_T

:pray:

2 Likes